ЗША выявілі чатыры вайсковыя самалёты РФ каля Аляскі
3- 18.12.2024, 17:16
- 4,532
Вашынгтон гатовы рэагаваць.
Камандаванне Паветрана-касмічных сіл Паўночнай Амерыкі (NORAD) паведаміла аб выяўленні ў аўторак, 17 снежня, чатырох расейскіх вайсковых самалётаў у ідэнтыфікацыйнай зоне супрацьпаветранай абароны Аляскі (ADIZ).
Пра гэта гаворыцца ў заяве NORAD.
Расейскія вайсковыя самалёты, як адзначаецца, знаходзіліся ў міжнароднай паветранай прасторы і не ўваходзілі ў паветраную прастору ЗША ці Канады.
«Такая расейская актыўнасць у ADIZ на Алясцы адбываецца рэгулярна і не разглядаецца як пагроза», – падкрэслілі ў амерыканскім камандаванні.
У NORAD запэўнілі, што дзякуючы шматузроўневай сетцы спадарожнікаў, наземных і паветраных радараў і знішчальнікаў гатовыя «ўжыць шэраг варыянтаў рэагавання для абароны Паўночнай Амерыкі».