18 снежня 2024, Серада, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мурманскай вобласці РФ сутыкнуліся пасажырскі і грузавы цягнікі

8
У Мурманскай вобласці РФ сутыкнуліся пасажырскі і грузавы цягнікі

Ёсць пацярпелыя.

У Мурманскай вобласці, што ў Расеі, грузавы цягнік сутыкнуўся з пасажырскім цягніком Мурманск-Санкт-Пецярбург. Адзін з цягнікоў сышоў з рэек.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости».

Як паведамляюць расейцы, аварыя адбылася ў момант, калі пасажырскі цягнік прыбываў на адну са станцый. Зараз рух на адцінку спынены.

Паводле папярэдніх звестак, падчас аварыі ў пасажырскім цягніку было 326 пасажыраў. Вядома пра, прынамсі, аднаго пацярпелага. Пры гэтым падчас сутыкнення тры вагоны перакуліліся на бок.

Прычынай сутыкнення цягнікоў стала паломка грузавога цягніка. Амаль тры гадзіны дня па мясцовым часе ў яго адбыўся залом токапрыёмніка. Цягнік замацавалі і ён застаўся чакаць дапамогі.

Аднак, праз гадзіну ў яго адмовілі тармазы і ён, папярэдне, выкаціўся на іншую каляіну. Там ён сутыкнуўся з пасажырскім цягніком.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках