Латвія ўвядзе абмежаванні на ўвоз паліва для грузавых аўтамабіляў, якія едуць з Беларусі
2- 18.12.2024, 20:01
- 2,792
З 1 студзеня.
Латвія з 1 студзеня ўвядзе абмежаванні на ўвоз паліва для грузавых аўтамабіляў, якія едуць з Беларусі і Расеі. Пра гэта са спасылкай на МЗС краіны паведамляе Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтаперавознікаў «Лінава».
«З 1 студзеня 2025 года бак транспарту, які ўязджае ў Латвію, не можа ўтрымліваць больш за 200 літраў паліва. Гэтыя правілы распаўсюджваюцца на камерцыйныя транспартныя сродкі, якія ўязджаюць у Латвійскую Рэспубліку з трэціх краінаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, з 16 ліпеня Латвія забараніла ўезд у краіну легкавікам з беларускімі нумарамі. Гэтая пастанова была прынятая ў адпаведнасці з санкцыямі і ў мэтах зніжэння рызык абыходу абмежаванняў ЕЗ.
Указаная забарона на ўезд не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі, прызначаныя для выкарыстання дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўніцтвамі, уключаючы дэлегацыі, амбасады і прадстаўніцтвы.