Завод «Луч» выпусціў навагоднія будзільнікі
5- 18.12.2024, 20:06
- 5,358
![Завод «Луч» выпусціў навагоднія будзільнікі](https://i.c97.org/ai/623116/aux-head-1734541499-2024_1218_budzik_360.png)
Гадзіннікі ўжо ў продажы.
Пра выпуск спецыяльна прымеркаваных да навагодніх святаў гадзіннікаў прадпрыемства паведаміла на сваёй інстаграм-старонцы. Гадзіннікі ўжо ў продажы.
На лічбоўніках будзільнікаў – «усімі любімыя маркі, што надае яму асаблівую ўнікальнасць».
![](https://i.c97.org/ai/623116/aux-1734541540-2024-12-18182222-b19g5.png.jpg)
Паводле словаў стваральнікаў калекцыі, «наш будзільнік увасабляе стыль і функцыянальнасць, робячы кожны ваш дзень крыху больш святочным». Каштуе ён 69 рублёў, а прадаецца ў фірмовых крамах «Луч» і ў інтэрнэт-краме luch.by.
![](https://i.c97.org/ai/623116/aux-1734541540-2024-12-18182208-i4jrs.png.jpg)