Беларуса адхілілі ад працы за спазненне на 15 хвілінаў
11- 18.12.2024, 21:46
- 7,314
Гэта законна?
Беларус звярнуўся ў Мінпрацы з пытаннем: ці законнае адхіленне ад працы на ўвесь дзень за спазненне на 15 хвілінаў? Наймальнік выдаў адпаведны загад, і працаўнік надумаў удакладніць, ці правамоцныя такія дзеянні.
У Дэпартаменце дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны нагадалі, што падставы для адхілення ад працы прапісаныя ў артыкуле 49 Працоўнага кодэкса. Сярод іх: з'яўленне на працы ў стане ап'янення, хвароба, якая замінае выкананню абавязкаў, адсутнасць неабходных сродкаў абароны, непраходжанне інструктажоў ці медаглядаў.
Спазненне не ўваходзіць у пералік прычынаў, якія даюць права адхіляць супрацоўніка ад працы. Такім чынам, загад наймальніка ў гэтым выпадку з'яўляецца неправамоцным.