«Юта» Калячонка ў овэртайме падолела «Ванкувер»
- 19.12.2024, 11:30
Беларускі абаронца выканаў 2 кідкі.
"Юта" ў хатнім матчы ўзяла верх над "Ванкуверам" - 3:2 АД (0:0, 0:1, 2:1, 1:0) у рэгулярным чэмпіянаце НХЛ, піша hockey.by.
Беларускі абаронца “Юты” Уладзіслаў Калячонак правёў на лёдзе 11:01 (16 змен), выканаў 2 кідкі (1 міма), здзейсніў 4 страты, заблакаваў 1 кідок супраціўніка і скончыў матч з паказчыкам карыснасці “0”.
У 16 матчах цяперашняга чэмпіянату НХЛ на рахунку Калячонка 5 (2+3) балоў пры 2 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці "-5".
За некалькі секунд да заканчэння дадатковага часу расейскі абаронца "Юты" Міхаіл Сергачоў падключыўся да атакі і здолеў перамагчы галкіпера гасцей, аформіўшы валявую перамогу.
SERGY. IS. THAT. GUY. COOLS. IS. THAT. GUY. UTAH WINS!!!!!! pic.twitter.com/Uog7IRxlKb
— Utah Hockey Club (@utahhockeyclub) December 19, 2024