19 снежня 2024, Чацвер, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламентарыі з сямі краін заклікалі адпрэчыць фіктыўныя «выбары» ў Беларусі

6
Парламентарыі з сямі краін заклікалі адпрэчыць фіктыўныя «выбары» ў Беларусі

Сярод падпісантаў дакумента - і ЗША.

“Адпрэчыць фіктыўныя выбары Аляксандра Лукашэнкі і адмовіць яму ў легітымнасці, якой ён дамагаецца”, заклікалі ў супольнай заяве старшыня камітэта ў міжнародных справах Сэната Кангрэса ЗША Бэн Кардын і кіраўнікі камітэтаў у замежных і еўрапейскіх справах парламентаў Італіі, Гішпаніі, Літвы, Украіны і Эстоніі. Тэкст дакумента размешчаны на сайце камітэта ў міжнародных справах Сэната Кангрэса ЗША, заўважыў "Позірк".

Заява ў асноўным прысвечаная асуджэнню расейскай агрэсіі ва Украіне, і спрыяння ў ёй з боку Ірана, Паўночнай Карэі і Кітая.

У ёй зазначаецца, што "барацьба Украіны — гэта таксама барацьба дэмакратычных сіл Беларусі і народа Грузіі, і гэтыя мужныя краіны-партнёры зусім ясна заявілі аб сваім імкненні да дэмакратыі і павагі правоў чалавека".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках