ГУВ раскрыла страты мабілізаваных расейцаў у вайне
4- 19.12.2024, 15:57
- 15,054
Шакавальныя лічбы.
З 21 верасня 2022 года да 31 кастрычніка 2024 года войска Расеі страціла 98 641 мабілізаваных жаўнераў. Найбольшыя страты панесла групоўка войскаў «Цэнтр» - 21 710 чалавек.
Страты сярод мабілізаваных расейскіх салдат панеслі:
групоўка войскаў «Цэнтр» УС РФ - 21 710 чалавек;
групоўка войскаў «Захад» - 20 155 чалавек;
групоўка войскаў «Усход» - 16 770 чалавек;
групоўка войскаў «Поўдзень» - 16 465 чалавек;
групоўка войскаў «Дняпро» - 10 449 чалавек;
групоўка войскаў у Запарожскай вобласці - 10 120 чалавек;
групоўка войскаў «Поўнач» - 2972 чалавек.
Гэтыя звесткі тычацца толькі мабілізаваных салдат і не ўлічваюць страты сярод кантрактнікаў, тэрміновай службы, наймітаў і іншых рэгулярных сілавых структур Расеі, такіх як ПВК.
Прычым выведка ўдакладняе, што гэтыя лічбы прыведзеныя паводле падлікаў саміх акупантаў.
Адзначым, што расейская ўлада хавае рэальную колькасць страт сярод сваіх войскаў, уключаючы звесткі аб загінулых у шэрагах ПВК і іншых узброеных фармаванняў.