19 снежня 2024, Чацвер, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскі рэжым на ўсю моц гандлюе з тэрарыстамі з «ЛДНР»

3
Лукашэнкаўскі рэжым на ўсю моц гандлюе з тэрарыстамі з «ЛДНР»

Пастаўкі ідуць па чыгунцы.

Зафіксаванае значнае павелічэнне паставак у Беларусь з акупаваных Расеяй тэрыторый Украіны - з 10 тысяч тон за 2020-2023 гады да больш чым 25 тысяч тон за дзевяць месяцаў гэтага года. І гэта ў 2,5 разы перавышае аб'ёмы за разам узятыя папярэднія чатыры гады.

Як піша belzhd.com, у 2024 годзе змяніўся склад асноўных грузаў. Калі раней большая частка паставак прыпадала на вугальныя руды і спадарожныя грузы, то зараз жа гэта пракат металаў і вырабы з яго.

Толькі сёлета ў РБ з “ДНР”/“ЛНР” паставілі:

Сталь ліставую - 13 179 тон;

Гліну (каалін) – 5 850 тон;

Смолы каменнавугальныя - 3540 тон;

Ліставыя штрыпсы - 1380 тон;

Ліцейны кокс - 526 тон;

Бэлькі і швэлеры N10 – 12 276 тон;

Дыябазавыя парашкі - 260 тон;

Бэлькі і швэлеры іншых тыпаў - 414 тон.

Пастаўкі здзяйсняюцца ў асноўным па чыгунцы. Афіцыйным і пакуль адзіным адпраўнікам усіх грузаў у РБ з'яўляецца ТАА «Фларанс», зарэгістраванае, як высветлілася, у Маскве.

Вядома, што грузы з акупаваных тэрыторый атрымалі 14 беларускіх прадпрыемстваў. У тым ліку - БелАЗ, МАЗ, «Керамін», Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання, «Магілёўтрансмаш».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках