«Гэта не ежа, гэта хімічны набор»
11- 19.12.2024, 16:17
- 7,842
Беларуска пахвалілася наборам прадуктаў на 85 рублёў і нарвалася на крытыку.
Дзяўчына падзялілася ў Threads наборам тавараў з прадуктовай крамы на агульную суму 85 руб (амаль 25 даляраў). Аднак у каментарах з ёй спрачаюцца, што «гэта нейкае глупства, а не прадукты». Увагу на допіс звярнуў CityDog.
Мянчанка пад нікам Valeriiaiakimchik апублікавала фатаграфію купляў і чэк са словамі «для тых, хто мяркуе, што ў Беларусі дарагія прадукты».
Посмотреть в Threads
Мяркуючы па чэку, дзяўчына купіла ў «Еўраопце» крыху садавіны, гародніны, квас, крабавыя палачкі, курыныя спінкі, кефір, малако, чыпсы, рыс, сыр, соус, намазку, вермішэль, маянэз, ёгурт, туалетную паперу, чабурэкі, брытву , энэргетык і піўныя напоі.
У каментарах пад яе допісам карыстачы пачалі спрачацца, што «гэта не ежа, гэта хімічны набор» і запэўніваюць, што «сям'і з трох чалавек гэтага дастаткова на два дні. Я адна думаю, што за такую х***ю (лухту - Заўв. рэд.) 85 рублёў дорага?»
Іншая карыстальніца напісала, што толькі «рыс з маянэзам і соллю застанецца надаўжэй» і задала пытанне аўтарцы допісу: «Гэта хвалебны допіс у падтрымку „гэта не заробкі ў нас нізкія, а вы не ведаеце дзе браць?“
Адна дзяўчына пажартавала, што гэты набор прадуктаў падобны да таго, «калі б мой сямігадовы сын у краму пайшоў на закупы на сваё меркаванне».
Былі і такія каментары: «дык тут толкам няма чаго есці. Што з гэтага гатаваць? «Для сям'і з чатырох чалавек, гэта значыць, павячэраць увечары і ўзяць сумку на працу. А для аднаго лычыка можна і тыдзень расцягваць».
Яшчэ адна карыстальніца падзялілася, што «набыла алей сланечнікавы за 5,5 рубля, калі летам ён каштаваў 4 рублі, а малако за 3 рублі. Купляючы ежу, з якой можна гатаваць, а не закусваць, можна моцна змарнаваць грошы».
Але былі і іншыя меркаванні. Напрыклад, беларуска напісала, што «за такую суму можна ўзяць і крыху іншы арсенал прадуктаў, больш ядомых, але тут таксама цалкам сабе прыстойны набор. Я як гаспадыня, ужо прыкінула што, дзе, як прыгатаваць, нармальны кошык».