19 снежня 2024, Чацвер, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя затрымала прыватны самалёт, які накіроўваўся ў Расею

1
Фінляндыя затрымала прыватны самалёт, які накіроўваўся ў Расею

Пілота западозрылі ў парушэнні санкцый.

Улады Фінляндыі затрымалі ў аэрапорце Хельсінкі прыватны самалёт Beechcraft B55 Baron, які накіроўваўся з Літвы ў Пскоў. Ён прызямліўся для дазапраўкі. Пілота западозрылі ў парушэнні санкцый, паведамляе фінская газета Iltalehti.

Інцыдэнт здарыўся ў пачатку снежня. Самалёт быў зарэгістраваны ў Літве і, паводле звестак LRT, яго маглі дастаўляць новаму ўладальніку ў Расею. У той жа час на борце знаходзіўся грамадзянін Латвіі, які заявіў, што Beechcraft належыць яму.

Продаж авіятэхнікі ў Расею забаронены міжнароднымі санкцыямі. Пілота самалёта ўжо падазравалі ў парушэнні гэтага правіла, - адзначае Север.Реалиии. Увесну 2023 года ён пераганяў самалёт Beechcraft B24R Sierra з аэрапорта Коўна ў Пскоў. Пазней гэты самалёт прадалі ў Маскве за 138 тысяч еўраў. Тады ж пілот кіраваў самалётам Cessna 172, затрыманым у Паланзе. Яго праз пасярэднікаў у Турцыі і Італіі, спрабавалі даставіць у Расею.

Раней у Фінляндыі ўжо затрымлівалі прыватныя самалёты паводле падазрэння ў абыходзе санкцый. Увосень 2022 года ўлады канфіскавалі тры паветраныя судны, якія, на думку фінскіх уладаў, выкарыстоўваліся людзьмі, што трапілі ў санкцыйны спіс, паведамляла Yle.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках