Independent расказаў пра прадукты і смакі, якія будуць у трэндзе ў 2025 годзе
2- 19.12.2024, 20:01
- 2,572
У спісе ёсць прадукты, знаёмыя кожнаму беларусу.
Independent расказаў пра прадукты і смакі, якія будуць у трэндзе ў 2025 годзе. Падборка апублікаваная на сайце выдання.
Соус чылі. Вострыя соусы выданне ставіць на першае месца ў сваёй падборцы. «Нават у сем'ях, якія ў асноўным выкарыстоўваюць кетчуп, напэўна недзе завалялася хоць адна бутэлька шрырачы. Мы сталі фанатамі чылі, і, падобна, няма мяжы колькасці вострых заправаў, якія мы гатовыя пакаштаваць», – піша Independent.
Пельмені і дамплінгі. Як піша выданне, складана ўявіць сабе больш сытную страву, якую можна з'есці адразу. Independent называе такія стравы «ідэальным паўфабрыкатам» і адзначае, што іх можна знайсці з вельмі рознымі начыннямі ў кухнях розных народаў свету як у Еўропе, так і ў Азіі (кітайскія сяа лун баа, мексіканскія тамале, польскія варэнікі пярогі).
Клятчатка. Прадукты, багатыя на клятчатку, станоўча ўплываюць на працу кішачніку, адзначае выданне, і раіць іх у штодзённае меню.
Закускі з розных краінаў. Тут газета піша і пра чыпсы, і пра снэкі, і пра шакаладкі. У 2025 годзе трэба звярнуць увагу на зусім розныя закускі з іншых краінаў свету і гастранамічных культураў, гаворыцца ў артыкуле.
Вішні. Нягледзячы на тое, што асноўны сезон для вішань – гэта лета, выданне мяркуе, што яны будзе папулярныя цягам усяго года. Салодка-кіслы смак вішань называюць культавым для 2025 года.
Юдзу. Нароўні з кіслатой вішні выданне раіць пакаштаваць і гэты цытрус, які ўяўляе з сябе гібрыд мандарына і цытрыны. Independent чакае, што ў 2025 годзе юдзу будуць выкарыстоўваць не толькі пры гатаванні кактэйляў.
У 2024 годзе некаторыя стравы станавіліся папулярнымі, а ролікі з імі ў TikTok – віруснымі. Так, ролік з рэцэптам замарожаных мармеладных мішак з газіроўкай набраў 45 млн праглядаў, а з рэцэптам карэйскага дэсерту хвачэ – больш за 38 млн праглядаў.