Сабаленка ўпусціла важкую перавагу ў матчы з Рыбакінай
4- 19.12.2024, 20:35
- 2,380
Супрацьстаянне ў выставачным турніры выдалася гарачым і запамінальным.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла ў Алены Рыбакінай у камерцыйным турніры ў ААЭ. Лік – 7:6 (7:3). Матч праходзіў у аднасэтавым фармаце.
Паядынак доўжыўся 46 хвілінаў. Цікава, што першая ракетка планеты спачатку вяла 5:0, а потым пачала саступаць.
Рыбакіна гераічна перавяла гульню на тай-брэйк і нават перахапіла лідарства ў ім (3:1). Потым Арына ўзяла шэсць балаў запар і закрыла паядынак.
На турніры ў ААЭ бяруць удзел 16 тэнісістаў з 19 да 22 снежня. Спартоўцы падзеленыя на чатыры каманды (два мужчыны і дзве жанчыны).
Сабаленка трапіла ў квартэт «Хокс» з расейкай Мірай Андрэевай, амерыканцам Тэйларам Фрыцам і індыйцам Сумітам Нагалам.
У каманду «Фэлканс» увайшлі казашка Алена Рыбакіна, францужанка Каралін Гарсія, расейцы Даніла Мядзведзеў і Андрэй Рублёў.
«Кайтс» прадставяць гішпанка Паўла Бадоса, італьянка Жасмін Пааліні, аўстраліец Нік Кір'ёс і грэк Стэфанас Цыцыпас.
У заключны квартэт «Іглз» уваходзяць полька Іга Свёнтэк, чэшка Барбара Крэйчыкава, паляк Хуберт Хуркач і нарвежац Каспер Рууд.