Forbes: УСУ пачалі выкарыстоўваць раку ў Курскай вобласці як «прыродны бар'ер»
1- 19.12.2024, 20:40
- 3,328
Дзякуючы гэтаму атрымліваецца спыніць наступы расейскіх і паўночнакарэйскіх салдатаў.
Украінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі раку Псел у Курскай вобласці як прыродны бар'ер, паведамляе Forbes. Дзякуючы гэтаму атрымліваецца спыніць наступы расейскіх і паўночнакарэйскіх салдатаў.
Адзначаецца, што расейскія і паўночнакарэйскія салдаты атакавалі пазіцыі Сілаў абароны ў сяле Плехава, на поўдзень ад ракі Псел. Праз тое, што вораг меў колькасную перавагу ўкраінскім вайскоўцам давялося адступіць.
Пры гэтым адступленне было нязначным. Украінскія вайскоўцы адышлі на поўнач ракі Псел, а «не чапляліся» за Плехава «любым коштам».
Рака Псел дазволіла стварыць значны бар'ер паміж расейска-паўночнакарэйскімі сіламі і галоўным украінскім падраздзяленнем у гэтым раёне.
Цяпер расейскім акупантам даводзіцца перасякаць адкрытую мясцовасць пад ударамі БПЛА і артылерыі.