12 сакавiка 2025, Серада, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік КДБ Вакульчык прадракае Лукашэнку лёс Кадафі і Хусэйна

13
Экс-кіраўнік КДБ Вакульчык прадракае Лукашэнку лёс Кадафі і Хусэйна
ВАЛЕРЫ ВАКУЛЬЧЫК

Памочнік Лукашэнкі мяркуе, што Захад развяжа праблему рэжыму ў Беларусі сілавым шляхам.

Былы старшыня КДБ, памочнік Лукашэнкі і інспектар Берасцейскай вобласці Валеры Вакульчык у Пружанах выступаў перад калектывам малочнага камбіната і аграрна-тэхнічнага каледжа.

Гаворачы пра бяспеку, Вакульчык накінуўся на Захад, які «не хоча адмаўляцца ад свайго дамінавання».

– Захад і сёння, у свеце, які змяніўся, не хоча адмаўляцца ад свайго дамінавання, – падкрэсліў Валеры Вакульчык. – Але дзейнічаць, як раней, механізмамі подкупу і падману, якія ўжываліся пад прыгожай абгорткай свабоды і дэмакратыі, яму становіцца недастаткова. Таму ўсё часцей свае праблемы Захад зноў змушаны развязваць сілавым шляхам.

У якасці прыкладу ён нагадаў пра сумны лёс дыктатараў Садама Хусэйна і Муамара Кадафі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках