«Пуціну патрэбны лекар»
12- 20.12.2024, 15:37
- 11,186
Кіраўнік Крамля становіцца ўсё больш неадэкватным.
Днямі дыктатар Уладзімір Пуцін правёў жывую лінію з народам, падчас якой маразматычна адказваў на пытанні. Ён толькі апісваў працэс, з ягоных вуснаў не прагучала канкрэтных адказаў.
Паліттэхнолаг Барыс Тызенгаўзен у эфіры "24 Канала" разабраў чарговыя глупствы дыктатара. Таксама прааналізаваў яго прапанову зладзіць «высокатэхналагічную дуэль» з удзелам «Арэшніка» і заходніх сістэм СПА.
Як Пуцін дзіўна адказваў на пытанні
Як адзначыў Тызенгаўзен, Пуцін мае нямала інструментаў, каб ухіляцца ад адказу на пытанне. Адзін з іх - апісваць працэс, а не канкрэтна адказваць.
Напрыклад, жыхарка Курскай вобласці спытала, калі яна зможа вярнуцца ў свой дом. Дыктатар сказаў: «Цяпер ідуць разлютаваныя баі. Сітуацыя няпростая. Мы зробім усё, каб вы як мага хутчэй вярнуліся».
Такі ж адказ быў, калі Пуціна пыталіся пра экалагічную катастрофу ў выніку выцеку мазуту з расейскіх танкераў «Волганафта-212» і «Волганафта-239». Правадыр Крамля мусіў бы сказаць, што стала прычынай і як будуць ліквідаваць наступствы. Аднак ён пачаў расказваць накшталт «вясной з-за цёплай вады мазут пачне падымацца наверх».
«Пуцін свабодна валодае інструментамі хлуса. Наогул, мне здаецца, што ён з гэтым уменнем нарадзіўся», – падкрэсліў Тызенгаўзен.
Маразматычная заява пра «Арэшнік»
Паліттэхнолаг заўважыў, што Пуцін з вялікай асалодай распавядае пра «Арэшнік». Толькі ўспамінае пра яго, то адразу робіцца бадзёрым. Дыктатар заявіў, што нібыта ракету немагчыма збіць, але «калі хтосьці хоча паспрабаваць, можна зладзіць «высокатэхналагічную дуэль».
Калі казаць даслоўна: ён прапанаваў даставіць заходнія сістэмы СПА ў Кіеў, а потым ударыць па сталіцы «Арэшнікам». Маўляў, «убачым - зможаце перахапіць ці не».
«Ён становіцца ўсё больш неадэкватным. Такія мае назіранні. Я, ведама, магу памыляцца. Але яму сапраўды патрэбны лекар», – адзначыў Барыс Тызенгаўзен.
Таксама Пуцін паслаў выразны сігнал аб гатоўнасці ісці на кампраміс у будучым перамоўным працэсе.