Беларусаў у 2025-м годзе чакае некалькі пабочных эфектаў ад сяброўства Менска і Масквы
3- 20.12.2024, 15:51
- 8,498
Новаўвядзенні адаб'юцца на партманэтах.
У Беларусі ў 2025 годзе паднімуць стаўкі акцызаў на цыгарэты. Гэта прадугледжана зменамі ў Падатковы кодэкс. Улады таксама ўводзяць навацыі для электронных цыгарэт, піша «Зеркало».
У 2025 годзе паднімуць стаўкі акцызаў на цыгарэты як першай, так і другой цэнавой групы. Так, для першай іх падвысяць у студзені з цяперашніх 106,88 да 119,59 рубля (рост на 11,9%), а для другой - са 155,85 да 163,64 рубля (падвышэнне на 5%).
Нагадаем, у 2024-м іх рост быў запланаваны на 11, 8 і 6% адпаведна.
Раней чыноўнікі заяўлялі аб паэтапным збліжэнні ставак акцызаў на цыгарэты з іншымі краінамі, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку з Расеяй.
Новаўвядзенні для электронных цыгарэт
Пры гэтым з 1 студзеня электронныя цыгарэты выведуць з падакцызных тавараў, а вадкасць для іх - не. "Гэтыя змяненні ўнесены ў мэтах стварэння роўнай канкурэнцыі суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь і Рас6йскай Федэрацыі", - тлумачаць у Міністэрстве падаткаў і збораў. Для пакупнікоў гэта азначае, што электронныя цыгарэты могуць патаннець.
Пры гэтым стаўкі акцызаў на вадкасці для электронных сістэм курэння паднялі з 81 да 85 капеек за 1 мл. Рост - на 4,9%.
Стаўкі акцызаў на нетытунёвую нікатыназмяшчальную прадукцыю таксама падвысілі — з 97,63 да 102,51 рубля за 1 кілаграм. Рост - на 5%.