На чэмпіянаце свету па кіберспорце пройдзе шахматны турнір з прызавым фондам 1,5 мільён даляраў
3- 20.12.2024, 17:24
- 1,048
Зорны шахматыст Карлсэн далучыцца з асаблівай мэтай.
Фонд Esports World Cup разам з Chess.com дамовіліся правесці шахматны анлайн-турнір летам 2025 года падчас чэмпіянату свету ў кіберспорце.
Паводле інфармацыі прэс-службы Esports World Cup, спаборніцтвы пройдуць з 31 ліпеня да 3 жніўня ў Эр-Рыядзе, сталіцы Савудаўскай Арабіі. Прызавы фонд складае 1,5 мільёна даляраў.
Для таго, каб прыцягнуць большую ўвагу да гэтага турніру, быў запрошаны ў якасці пасла зорны шахматыст нарвежац Магнус Карлсэн. Арганізатары апублікавалі эпічны відэаролік, абвясціўшы аб удзеле шматразовага чэмпіёна ў шахматах у мерапрыемстве.
«Я вельмі рады бачыць, як шахматы далучыліся да некаторых з найбуйнейшых гульняў у свеце на чэмпіянаце свету ў кіберспорце. Гэтае партнёрства - неймаверная магчымасць развіваць гульню, дэманструючы шахматы новай аўдыторыі і натхняючы наступныя пакаленні гульцоў. Быць часткай сям'і кіберспорту - гэта выдатная магчымасць для шахмат пашырыць ахоп велізарнай групы прыхільнікаў кіберспорту», - сказаў Карлсэн.
Chess makes its way into #EWC2025!
— Esports World Cup (@EWC_EN) December 17, 2024
The ultimate game of strategy and intellect joins the lineup! pic.twitter.com/drIwdTXAbJ