У Сірыі ліквідавалі завадатара ІДІЛ
- 20.12.2024, 20:02
- 6,926
ЗША нанеслі высокадакладны авіяўдар па правінцыі Дэйр аз-Зор.
Злучаныя Штаты Амерыкі заявілі пра ліквідацыю лідара «Ісламскай дзяржавы» Абу Юсіфа падчас авіяўдару ў Сірыі. Аперацыя была праведзеная 19 снежня.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Цэнтральнае камандаванне Узброеных сілаў ЗША ў Twitter.
У амерыканскай установе заявілі, што лідара ІДІЛ ліквідавалі ў выніку «высокадакладнага авіяўдару» ў сірыйскай правінцыі Дэйр аз-Зор. Таксама там быў ліквідаваны яшчэ адзін тэрарыст.
«Удар быў нанесены ў раёне, які раней кантраляваўся сірыйскім рэжымам і расейцамі», – сказана ў паведамленні.
Паводле словаў камандзіра CENTCOM генерала Майкла Эрыка Курыла, авіяўдар быў часткай намаганняў ЗША ў недапушчэнні ўзмацнення «Ісламскай дзяржавы» на фоне звяржэння рэжыму Башара Асада ў Сірыі.
«Як было заяўлена раней, Злучаныя Штаты – працуючы з хаўруснікамі і партнёрамі ў рэгіёне – не дазволяць “ІДІЛ” скарыстацца цяперашняй сітуацыяй у Сірыі і аднавіць сваю дзейнасць, – сказаў ён.