Палітолаг: Пуцін баіцца «дуэлі» з удзелам «Арэшніка»
3- 21.12.2024, 10:58
- 7,198
Заява мела зусім іншую мэту.
Пуцін правёў пераднавагоднюю прэс-канферэнцыю і зрабіў шэраг заяваў і агаворак наконт Украіны. Расейскі дыктатар спрабаваў растлумачыць расейцам, чаму на Куршчыне стаяць украінскія войскі, выхваляўся «Арэшнікам» і намякнуў, што хацеў бы мець зносіны з ЗША і Еўропай.
Палітолаг, прэзідэнт аналітычнага цэнтра «Палітыка» Алег Лясны ў эфіры «24 Канала» расказаў, што «Арэшнік» Уладзіміра Пуціна з'яўляецца новым спосабам запалохвання мірнага насельніцтва і еўрапейскіх лідараў. Раней Пуцін выкарыстоўваў для гэтага ядзерную зброю.
Аднак ужыванне «Арэшніка» не парушыць баланс ядзернага клуба, таму ягонае выкарыстанне можа застацца без пакарання.
«Я разглядаю гэта як ІПСА, якая не заканчваецца. Відаць, што Пуціну падабаецца гэты кейс з «Арэшнікам». Ён увесь час яго піярыць. Акрамя яго, пра гэта мала хто гаворыць. А ён з ім носіцца, і на гэтай прэс-канферэнцыі яму далі вельмі шмат часу», – расказаў Алег Лясны.
Што да дуэлі з «Арэшнікам», якую ён прапаноўваў на прэс-канферэнцыі Уладзіміру Зяленскаму і NATO, малаверагодна, што Пуцін адважыцца.
Палітолаг мяркуе, што не рызыкне, паколькі новая, разрэкламаваная ракета можа падвесці і ўпасці, або яе сапраўды саб'е ўкраінскае СПА. Аднак ён прадоўжыць запалохваць Украіну і Захад, як і раней.
На што варта звярнуць увагу партнёрам Украіны
Расейцы цікавіліся, калі іхні прэзідэнт уладзіць сітуацыю ў Курскай вобласці, але той толькі адзначыў, што гэтае пытанне будзе развязанае ў найбліжэйшы час.
«Для яго гэта вельмі балюча. Ён не змог назваць тэрміны і не змог растлумачыць, чаму расейскім салдатам, якія там ваююць, не выплачваюць сродкі, як за СВА, а таксама чаму там знаходзіцца нерэальная колькасць натаўскай тэхнікі. І гаворка ішла пра расейскую тэрыторыю», – патлумачыў Лясны.
Падчас прэс-канферэнцыі Пуцін хлусіў, што ўкраінскія вайскоўцы знішчаюць расейскія сёлы ў Курскай вобласці, калі адступаюць. Так ён спрабуе прыкрыць тое, што расейскія войскі з дапамогай КАБаў знішчалі дамы сваіх грамадзянаў. Ён зрабіў шмат агаворак, сярод іншага пра ўкраінскія тэрыторыі сказаў: «мы кожны дзень захопліваем, ой, вызваляем».
«Пуцін дакладна заявіў, што не хоча размаўляць з намі, ён не гатовы да перамоваў. Ён спрабуе выглядаць так, быццам хоча размаўляць з ЗША, як гэта было раней. Гэта відавочна. Таму і Трамп, і нашыя заходнія партнёры павінны гэта пачуць і зрабіць адпаведныя высновы. Пуцін міру не хоча, ён не хоча перамоваў, ён хоча перадзелу свету, а як бонус – капітуляцыя Украіны», – падсумаваў Лясны.