22 снежня 2024, Нядзеля, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто быў за стырном аўто і ўчыніў тэракт на калядным кірмашы Магдэбурга

Стала вядома, хто быў за стырном аўто і ўчыніў тэракт на калядным кірмашы Магдэбурга

Колькасць загінулых вырасла.

Увечары 20 снежня аўтамабіль рэзнуўся ў натоўп людзей на калядным рынку ў нямецкім Магдэбургу. Адразу пасля здарэння паведамлялася пра аднаго загінулага, аднак колькасць ахвяраў вырасла. Таксама стала вядома больш пра асобу кіроўцы.

Здарэнне адбылося ўвечары 20 снежня. Мяркуючы з апублікаванага ў сацсетках відэа, аўтамабіль заехаў у натоўп людзей, якія прыйшлі на калядны кірмаш пятнічным вечарам. Паводле інфармацыі ад паліцыі, у выніку загінуў сама меней адзін чалавек, а выратавальная служба Магдэбурга назвала колькасць пацярпелых – ад 60 да 80 чалавек.

Да раніцы 21 снежня стала вядома, што загінулых ужо сама меней двое. Прэм'ер-міністр федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт Райнер Хазелаф удакладніў, што адзін з іх – маленькае дзіця. Паводле ўдакладненых звестак, пацярпелі 68 чалавек, з якіх у 15 цяжкія траўмы.

– Гэта катастрофа для Магдэбурга, для зямлі і для Нямеччыны ў цэлым, – сказаў Хазелаф, дадаўшы, што колькасць загінулых можа вырасці, беручы да ўвагі цяжар некаторых траўмаў.

Кіроўцу, які ўчыніў наезд, аператыўна затрымалі. Гэта 50-гадовы выхадзец з Саудаўскай Аравіі, які жыве ў Нямеччыне з 2006 года, у яго сталы від на жыхарства ў краіне. Адзначаецца, што кіроўца таксама мае статус бежанца, а паводле прафесіі ён лекар-псіхіятр.

Выданне Spiegel ахарактарызавала затрыманага як «спецыяліста ў галіне псіхіятрыі і псіхатэрапіі, які сімпатызаваў вельмі правай нямецкай партыі “Альтэрнатыва для Нямеччыны”». Аднак крыніца інфармацыі не ўказала.

Паводле словаў Хазелафа, размова ідзе «пра адзіночнага злачынцу, а гэта значыць, што гораду больш нічога не пагражае». Пры гэтым матыў кіроўцы, які ўчыніў наезд, да гэтага часу незразумелы. Паводле звестак мясцовай тэлекампаніі MDR, затрыманы не быў вядомы нямецкім уладам як ісламіст.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках