У Беларусі да Новага года выпусцілі шакалад з начыннем з аліўе
11- 21.12.2024, 12:25
- 3,492
Але ёсць істотны нюанс.
«Камунарка» выпусціла шакалад з начыннем з аліўе. Навінкай яна падзялілася ў сваім Інстаграме. Але ёсць істотны нюанс.
«Шакалад з начыннем з салаты аліўе! Гэтае смелае і незвычайнае спалучэнне парадуе самых адважных гурманаў! Як вам такая ідэя?» – паведамляецца на старонцы прадпрыемства.
Аднак адзначаецца, што шакалад у продаж не паступіць.