Для кіроўцаў у Беларусі ўводзяць яшчэ адну навінку
6- 21.12.2024, 20:10
- 7,334
Яна датычыцца транспартнага падатку.
У Беларусі з 1 студзеня 2025 года ўвядуць яшчэ адну навіну ў транспартным падатку. Гэты збор скасуюць для некаторых катэгорый насельніцтва. Новаўвядзенне прадугледжанае праўкамі ў Падатковы кодэкс. Нагадаем, у наступным годзе чыноўнікі таксама падвысяць гэты збор.
З 2025 года некаторых уладальнікаў транспарту вызваляць ад выплаты падатку. Размова пра вайскоўцаў тэрміновай службы, а таксама тых, хто праходзіць альтэрнатыўную службу.
Але нюанс у тым, што падатак за транспарт за гэты год выплачваюць у наступным. Напрыклад, у 2024-м налічвалі збор за 2023-і. Таму фактычна вайскоўцы тэрміновай службы і тыя, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, не будуць плаціць транспартны падатак з 2026-га, калі беларусам выставяць рахункі за 2025-ы.
Нагадаем, у транспартным падатку ёсць ільготы для некаторых катэгорый насельніцтва. Напрыклад, зніжка 50 адсоткаў прадугледжаная не толькі для ветэранаў ВАВ, інвалідаў I або II групы і пенсіянераў, але таксама ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў і шматдзетных сем'яў.
Таксама з 1 студзеня 2025 года ў Беларусі павысяць стаўкі транспартнага падатку. Новаўвядзенне датычыцца як фізічных асобаў, так і юрыдычных асобаў.
Памер транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, умяшчальнасці і прапісаны за адну адзінку транспартнага сродку. Напрыклад, за аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай да 1,5 тоны цяпер трэба плаціць 66 рублёў за год, а з 1 студзеня 2025-га паднімуць да 70 рублёў. Рост – на 6,1%.