Пуцін зладзіў істэрыку
18- 22.12.2024, 13:41
- 18,902
Кіраўнік Крамля ўбачыў «эскалацыю» і заклікаў да «кампрамісаў».
Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін абвінаваціў Украіну ў «эскалацыі» вайны ва Украіне. З яго слоў, краіна-агрэсарка будзе адказваць «на ўсякі выклік».
«Не трэба нікога палохаць. Небяспекі шмат, яна расце, і мы бачым, што робіць наш супраціўнік сённяшні. Ён эскалуе сітуацыю. Калі так хочацца, няхай ім дрэнна жывецца, няхай эскалуюць далей. Мы заўсёды будзем адказваць на ўсякі выклік», - завіў Пуцін.
Расейскі дыктатар таксама звярнуўся да хаўрусніках Украіны.
«Калі, нарэшце, нашы сённяшнія супраціўнікі, магчыма, і партнёры гэта пачуюць, зразумеюць, усвядомяць, мне здаецца, тады прыйдзе і ўсведамленне таго, што трэба шукаць…кампрамісы. Мы гатовыя да пошуку гэтых кампрамісаў, але без шкоды для нашых інтарэсаў», - рэзюмаваў Пуцін.