22 снежня 2024, Нядзеля, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ пачаў рыхтаваць 16-ы пакет санкцый супраць Расеі

4
ЕЗ пачаў рыхтаваць 16-ы пакет санкцый супраць Расеі

Яго ўвядуць да гадавіны ўварвання РФ ва Украіну.

Еўрапейскі звяз мае намер прыняць чарговы, 16-ы пакет санкцый супраць Расеі ў трэцюю гадавіну ўварвання ва Украіну - 24 лютага 2025 года, піша Welt са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Брусэлі. Са слоў суразмоўцаў выдання, новыя меры закрануць канкрэтныя сектары расейскай эканомікі, якія дагэтуль «не былі ахоплены наогул» ці ў дастатковай ступені. Таксама будзе пашыраны чорны спіс прапагандыстаў крамлёўскага рэжыму, якія нясуць адказнасць «за падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Акрамя таго, ЕЗ збіраецца ўвесці абмежаванні супраць асоб, якія шпіёнілі на карысць Расеі і ўдзельнічалі ў кампаніях дэзінфармацыі, у тым ліку ў Нямеччыне. Ім будзе забаронены ўезд і закрыты доступ да актываў. Канкрэтныя прозвішчы не падаюцца. У той жа час у Брусэлі адзначылі, што адсачыць і даказаць дачыненне да «гібрыдных нападаў» складана, таму гэты пункт застаецца пад пытаннем. Агулам новыя меры будуць накіраваныя на тое, каб "паслаць выразны сігнал Маскве", дадалі крыніцы.

На гэты момант ЕЗіпрыняў 15 пакетаў санкцый супраць Расеі. Апошні быў зацверджаны 16 снежня. У яго патрапілі 54 фізічныя асобы, уключаючы двух паўночнакарэйскіх чыноўнікаў, і 30 кампаній з Расеі, Кітая, Індыі, Ірана, Сербіі, ААЭ і КНДР. Акрамя таго, абмежаванні былі ўведзеныя супраць 52 танкераў з трэціх краін, якія належаць да так званага "ценявага флоту" прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Гэтыя судны дапамагаюць Расеі перавозіць паліва і абыходзіць усталяваную краінамі G7 і іх партнёрамі коштавую столь на нафту. Таксама за "дэстабілізуючыя дзеянні Расеі за мяжой" у чорны спіс патрапілі намеснік гендырэктара "Газпрам-Медыя" Ціна Кандэлакі, палітолаг Цімафей Бардачоў, афіцэры ГРУ Юрый Сізоў, Уладзімір Ліпчанка і Андрэй Авяр'янаў.

Санкцыі неабходна працягваць кожныя шэсць месяцаў аднагалоснай пастановай 27 краін-членаў звязу. Чарговая такая працэдура павінна быць праведзеная не пазней за 31 студзеня 2025 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках