Расея хавае страты сярод салдат КНДР
3- 22.12.2024, 21:30
- 3,962
Ліквідаваныя на Куршчыне вайскоўцы з Паўночнай Карэі мелі падробленыя дакументы.
Расея спрабуе схаваць прысутнасць вайскоўцаў з Паўночнай Карэі на полі бою ў Курскай вобласці, выдаючы ім несапраўдныя дакументы.
Пра гэта паведамляюць Сілы спецыяльных аперацый УСУ.
Байцы ССА заявілі аб ліквідацыі яшчэ трох вайскоўцаў з КНДР на Куршчыне і завалоданні іх дакументамі, якія маюць прыкметы падробкі.
Адзначаецца, што ў ваенных білетах няма ўсіх пячатак, фатаграфій, імя па бацьку пададзеныя на расейскі манер, а месца нараджэння падпісанае як Рэспублікі Тува.
У той жа час подпісы ўладальнікаў зроблены на карэйскай, што сведчыць аб рэальным паходжанні гэтых салдат.
З расшыфраваных звестак, сапраўдныя імёны знішчаных паўночнакарэйцаў Бан Гук Джын, Лі Дэ Х'юк і Чо Чьол Хо.
«Гэты выпадак яшчэ раз пацвярджае, што Расея звяртаецца да ўсялякіх метадаў, каб схаваць свае страты на полі бою і схаваць замежную прысутнасць», - заяўляюць у ССА.