«Нас увялі ў зман»: Пуцін агучыў «прычыну» ўварвання ва Украіну
33- 23.12.2024, 8:46
- 31,436
Крэмль планаваў напад раней за люты 2022 год.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што павінен быў пачаць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну раней за люты 2022 года. Як гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), у той жа час Пуцін у інтэрв'ю 22 снежня заявіў, што немагчыма сказаць дакладна, калі гэтае ўварванне павінна было адбыцца.
Пры гэтым Пуцін абвінаваціў Украіну і Захад у тым, што яны «ўвялі ў зман» Расею і не выканалі Менскія пагадненні, і гэта даў Захаду час падрыхтаваць Украіну да будучых «ваенных дзеянняў» супраць Расеі.
«Пуцін заявіў, што Расея павінная была «падрыхтавацца да гэтага» і «выбраць правільны момант» для пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, а не «чакаць моманту, калі ўжо немагчыма будзе нічога не рабіць», - гаворыцца ў справаздачы.
Пры гэтым у ISW адзначаюць - Пуцін забыўся згадаць, што Украіна працавала над умацаваннем свайго войска ў якасці абарончага адказу на анэксію Расеяй украінскай тэрыторыі ў 2014 годзе і пачатак вайны на ўсходзе краіны.