23 снежня 2024, панядзелак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аргентыне падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

4
У Аргентыне падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

У яго быў спіс з 14 імёнаў вучняў і адной настаўніцы.

«Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным», — так заканчваецца ліст, напісаны па-беларуску 12-гадовым падлеткам, які прыйшоў у школу ў Буэнас-Айрэсе з пісталетам і спісам імёнаў, піша «Зеркало».

Аргентынскія СМІ сцвярджаюць, што гэта была дзяўчынка, але, мяркуючы з фота запісаў, іх напісаў хлопчык. Нацыянальнасць не ўказваецца.

Першым аб інцыдэнце ў сярэдняй школе № 7 у муніцыпалітэце Фларэнсіа Варэла паведаміў тэлеканал C5N. 12-гадовы падлетак 17 снежня прынёс у навучальную ўстанову 9-міліметровы пісталет. Як мяркуецца, ён планаваў забіць сваіх аднакласнікаў: у яго быў спіс з 14 імёнаў вучняў і адной настаўніцы. Аднак план сарваўся, бо адзін з аднакласнікаў заўважыў у заплечніку пісталет і паведаміў аб гэтым выкладчыцы, якая адразу ж перадала інфармацыю кіраўніцтву школы. Падлетка выклікалі да дырэктара, што дазволіла прадухіліць трагедыю.

Падчас расследаванняў сярод рэчаў падлетка знайшлі лісты з запісамі. Журналісты C5N падумалі, што тэкст на кірыліцы напісаны па-расейску, але гэта беларуская мова. Таксама частка запісаў зроблена на ангельскай.

«Я павінен паглядзець, бо я не ведаю, колькі я маю куль… 5 абавязкова, тады я выклічу міліцыю. Нумар: 107 хуткая дапамога, 911 міліцыя. А настаўніцу прыродазнаўства заб'ю.

Яны пашкадуюць, што назвалі мяне дзіўным», - гаворыцца ў лісце.

Таксама быў знойдзены спіс з 14 імёнаў, якіх падлетак нібыта планаваў забіць у пэўным парадку. На адным з лісткоў былі пазначаны нумары экстранных службаў. Таксама сярод нататак былі малюнкі зброі і кулі.

Журналісты атрымалі доступ да перапіскі ў мэсэнджэры паміж падлеткам і аднакласнікам, дзе той пісаў: «Школьная стральба. Усё роўна ўсе ўжо ведаюць». На што сябар спытаў: «Якая стральба? Што здарылася? Падлетак адказаў: «Мне ўсё надакучыла, ніхто мяне не любіць».

Яго знаёмы паспрабаваў супакоіць, напісаўшы: «Многія людзі любяць цябе, і я адзін з іх. Ты неверагодны чалавек, і табе трэба думаць аб тых, хто цябе шануе». У адказ падлетак прызнаўся ў сваіх намерах: «У мяне быў план на тры месяцы, да 6 траўня 2025 года. У мяне ёсць два сапраўдныя пісталеты, якія належаць маёй маме - яна паліцэйскі. Я збіраўся ісці па адным. Але адзін ідыёт усё сапсаваў».

Адна з маці вучняў школы расказала журналістам пра тое, што адбылося, і запатрабавала гарантаваць бяспеку дзяцей. Яна заявіла: «Са слоў дырэктара, падлетак з заплечнікам знаходзіўся пад назіраннем. Бацькоў выклікалі ў школу, і заплечнік са зброяй быў перададзены ім. Бацькі з'яўляюцца супрацоўнікамі паліцыі. Аднак выклік паліцыі зроблены не быў».

Маці таксама адзначыла, што падлетак усяго год вучыцца ў школе і зазнаваў цкаванне, хаця невядома, калі гэта пачалося. Паводле ейных слоў, падлетак паказаў зброю аднакласніку, які першапачаткова не паверыў, але пасля таго як яму прадэманстравалі пісталет, паведаміў аб гэтым выхавацелю.

«Выкладчыкі прытрымліваліся школьнага пратакола. Наколькі нам вядома, падлетак больш у школу не прыходзіў», - распавяла жанчына ў эфіры праграмы Mañanas Argentinas тэлеканала C5N.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках