23 снежня 2024, панядзелак, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэйцарыя ўвяла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Швэйцарыя ўвяла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

У чорным спісе і юрыдычныя, і фізічныя асобы.

Швэйцарыя далучылася да ўведзеных 16 снежня санкцый Еўразвязу ў дачыненні да 26 фізічных і дзвюх юрыдычных асоб з Беларусі, паведамляе Дзяржаўны сакратарыят у эканамічных пытаннях гэтай краіны.

Адзначаецца, што зараз санкцыйныя спісы ЕЗ і Швэйцарыі ў дачыненні да беларускіх асоб з'яўляюцца ідэнтычнымі.

Юрыдычнымі асобамі з'яўляюцца ТАА "Влатэ Лагістык" і ТАА "Рузэкспедыцыя".

16 фізічных асоб са спісу з'яўляюцца, як адзначалі ў ЕЗ, «рознымі прадстаўнікамі судовай улады, а менавіта суддзямі, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды, у тым ліку ў дачыненні да грамадзян, якія выказвалі сваё меркаванне супраць рэжыму Лукашэнкі, супраць сістэмы і жорсткасці беларускіх праваахоўных структур, і, такім чынам, адказныя за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі».

Акрамя іх, як паведамлялася, абмежавальныя захады ўжытыя да «начальнікаў і намеснікаў начальнікаў розных папраўчых устаноў (турмаў і СІЗА), а таксама да начальніка медсанчасткі адной з гэтых устаноў, дзе шэраг палітвязняў утрымліваецца ў нечалавечых умовах і зазнае здзекі».

Таксама пад санкцыі ЕЗ (а зараз і Швэйцарыі) трапілі старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў і дзевяць бізнэсоўцаў, пяцёра з іх маюць дачыненне да згаданых юрыдычных асоб.

Пасля пастановы Рады ЕЗ ад 16 снежня пад еўрапейскімі санкцыямі знаходзяцца 287 фізічных і 40 юрыдычных беларускіх асоб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках