Антыцыклон «Гюнтэр» прынясе беларусам святочны настрой
2- 23.12.2024, 18:31
- 4,746
На каталіцкія Каляды выпадзе снег?
Засумавалі па зімовай казцы? Відавочна, антыцыклон «Гюнтэр» надумаў парадаваць беларусаў. Ён прынясе не толькі мароз, але і доўгачаканы снег. Чаго яшчэ чакаць жыхарам краіны?
Паводле звестак тэлеграм-канала аб надвор'і ў Беларусі «Метеавайб» са спасылкай на лічбавыя мадэлі прагназавання, у аўторак, 24 снежня, на частку Беларусі пачне ўплываць антыцыклон «Гюнтэр». Са слоў спецыяліста, уначы ў паўночна-заходняй палове, а ўдзень у асноўным у Віцебскай і ў паўночнай палове Менскай вобласці пройдзе невялікі снег.
Тэмпература ўначы +1..-5°С, удзень -3..+2°С, адзначылі ў ТГ-канале.
У само каталіцкае Раство, 25 снежня ўплыў «антыцыклона «Гюнтэр» і яго грэбня распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю рэспублікі». Пры гэтым «істотных ападкаў не чакаецца, толькі ўначы месцамі на ўсходзе, а ўдзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці пройдуць невялікія ападкі».
У Менску ў калядную ноч чакаецца -1...-3°С, удзень -1..+1°С, без ападкаў.
Снег, які выпаў напярэдадні, «хутка раставаць не будзе», што «дадасць святочнага настрою», мяркуе «Метеавайб».