Прэм'ер Грэнландыі адмовіўся прадаць ЗША выспу
12- 23.12.2024, 21:23
- 6,904
Мутэ Эгедэ адказаў на ідэю Трамп фразай "не прадаёмся".
Грэнландыя не прадаецца, заявіў прэм'ер-міністр гэтай аўтаномнай правінцыі Даніі Мутэ Эгедэ ў адказ на словы абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, што Вашынгтону трэба завалодаць выспай.
"Грэнландыя наша. Мы не прадаёмся і ніколі не будзем прадавацца. Мы не павінны саступіць нашу доўгую барацьбу за свабоду", - заявіў Эгедэ, піша AFP.
Трамп раней заявіў, што для ЗША "дакладна трэба" валодаць Грэнландыяй, каб "забяспечыць нацыянальную бяспеку і свабоду ва ўсім свеце".
Ён не першы раз робіць падобныя заявы. У 2019-м, у свой першы прэзідэнцкі тэрмін, Трамп таксама вылучаў ідэю набыць Грэнландыю ў Даніі Прэм'ер-міністр каралеўства Метэ Фрэдэрыксэн назвала прапанову “абсурднай” і адзначыла, што тагачасны прэм'ер Кім Кільсэн даў зразумець, што рэгіён “не прадаецца”. Трамп на фоне гэтай сітуацыі скасаваў паездку ў Данію і перамовы з Фрэдэрыксэн і назваў рэакцыю Капенгагена на прапанову аб Грэнландыі непрыемнай.