Экспэрт: Расея страчвае ўдвая больш вайскоўцаў, чым мабілізуе
3- 24.12.2024, 15:33
- 5,862
Таксама ў РФ хутка могуць скончыцца і запасы тэхнікі.
Супрацоўніцтва паміж КНДР і Расеяй выгаднае для абодвух бакоў. Такое меркаванне ў эфіры «Radio NV» выказаў ваенны экспэрт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан.
«Кім Чэн Ыну трэба было абстраляць сваё войска. У яго войска дзясяткі гадоў нідзе не ваявала. Быццам войска і я, але неабстралянае войска - гэта непалоханыя вераб'і. Тых, хто выжыў, ён будзе вяртаць у якасці інструктараў, базавых момантаў. Кім Чэн Ын рыхтуецца да вайны, гэта пытанне да Паўднёвай Карэі», - сказаў Світан.
У той жа час для Пуціна гэтае супрацоўніцтва вельмі важнае праз нястачу зброі, боепрыпасаў і асабовага складу, кажа Світан.
«Летась ён выйшаў на нулявыя складскія запасы ў боепрыпасах. І таму пачаў закупляць палову ў Паўночнай Карэі. На пачатак наступнага года ён таксама выходзіць на нулявыя складскія запасы ў тэхніцы. І ён гэта дакладна разумее. Цяпер ён будзе закупляць САУ, балістычныя ракеты, тэхніку. І тая ж праблема з асабовым складам. Расейскае войска зараз страчвае больш, чым ставіць у войскі. У пачатку года больш за 1 000 расейцаў станавілася ў шэрагі праз сістэму Рэкрутынг. Іх ужо няма, 700-800 максімум за дзень прыход. А выдатак больш за 1500 - удвая большы. Так што ім трэба дабіраць яшчэ недзе гарматнае мяса», - дадаў Світан.