Легкавік заехаў у школьны аўтобус пад Слуцкам
- 24.12.2024, 20:29
- 4,244
Дзяцей даставілі ў лякарню.
Днём 24 снежня на трасе Р23 у Слуцкім раёне легкавік сутыкнуўся з аўтобусам, у якім ехалі дзеці, паведамілі ва УУС Менаблвыканкама.
На 86-м кіламетры трасы 35-гадовы жыхар Салігорскага раёна за стырном Audi А6 ехаў з боку Менска ў Салігорск па правай паласе. Там ён сутыкнуўся са школьным аўтобусам МАЗ, якім кіраваў 59-гадовы кіроўца.
Дзеці ехалі са школы дадому з боку вёскі Покрашава Слуцкага раёна ў бок Ануфравічаў.
«У аўтобусе знаходзілася 11 дзяцей і дарослы суправаджальнік. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, школьнікі дастаўлены ва УАЗ "Слуцкая ЦРБ", агледжаныя і адпушчаныя дадому», – паведамілі ў ДАІ.
Праводзіцца праверка, высвятляюцца абставіны і прычыны здарэння.