У Казахстане разбіўся пасажырскі самалёт Azerbaijan Airlines
18- 25.12.2024, 10:53
- 15,098
На борце знаходзіліся 105 пасажыраў.
У Актаў на захадзе Казахстана разбіўся пасажырскі самалёт авіякампаніі Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны. Пра гэта паведамляе Tengrinews. Звесткі пра пацярпелых удакладняюцца, паведамілі ў МНС Казахстана.
На борце самалёта, які разбіўся, знаходзіліся 105 пасажыраў і пяць чальцоў экіпажу, піша Baza.
Паводле папярэдніх звестак, самалёт прапаў з радараў і ўпаў у полі побач з узлётна-пасадачнай паласой. Перад крушэннем самалёт кружляў над аэрапортам.
Момант падзення самалёта патрапіў на відэа.
Як піша Baza, самалёт, які пацярпеў крушэнне, выконваў рэйс Баку-Грозны, ён мог змяніць курс праз пагрозу нападу беспілотнікаў на Чачню.