Эксперымент Крамля над расейцамі пацярпеў крах
11- Тэлеграм-канал «Запретное мнение»
- 25.12.2024, 15:59
- 17,178
Але самае «вясёлае» пачнецца крыху пазней.
Такая лёгкая ўнушальнасць насельніцтва, праз якую на першы званок ашуканцаў людзі нясуцца падрываць і падпальваць банкаматы з паліцэйскімі машынамі, – гэта вынік шматгадовай палітыкі Крамля.
Пуцінскі рэжым хацеў паслухмяны статак, бяздумных выканаўцаў усяго, што ім скажуць – ён іх і атрымаў.
Але хто сказаў, што гэты сацыяльны эксперымент не мае пабочных эфектаў?
Крытычнае мысленне або ёсць, або яго няма. У пераважнай часткі расейцаў яго адключылі.
Крэмль жа адрэагуе на гэта новай хваляй абмежаванняў: ужо абмяркоўваецца забарона званкоў праз мэсэнджары, а пасля пачнуць канфіскоўваць тэлефоны.
Ці дапаможа гэта?
І ніякіх жа высноваў з памылак зроблена не будзе (расейская элітка не навучаецца), а насельніцтва прадоўжаць ператвараць ва ўсё больш паслухмяных балванчыкаў, якімі можа маніпуляваць любы ахвочы.
Ісці ў мясны штурм?
Падпаліць аддзяленне «Ашчадбанка»?
І ўсё гэта элементы адной шматхадоўкі вялікага геастратэга. Без яго нават самыя таленавітыя маніпулятары з кол-цэнтраў былі б няздатныя.
Тэлеграм-канал «Запретное мнение»