СБУ атакавала дронамі найбуйнейшы вайсковы палігон Расеі
11- 25.12.2024, 16:29
- 16,326
У выніку атакі поўнасцю знішчаны склад боепрыпасаў.
Дальнабойныя робаты Службы бяспекі Украіны (СБУ) атакавалі склад боепрыпасаў палігона Кадамоўскі, размешчаным паблізу Новачаркаска Растоўскай вобласці РФ, паведамілі крыніцы NV у спецслужбах.
Адзначаецца, што палігон з'яўляецца адным з найбуйных у РФ.
На відэа відаць магутны выбух пасля трапляння дронаў СБУ і далейшую дэтанацыю боепрыпасаў.
Адзначаецца, што ў выніку нападу варожы склад цалкам знішчаны. Менавіта яго РФ выкарыстоўвала для забеспячэння сваіх войскаў на Краматорскім кірунку.
"СБУ працягвае актыўна дэмілітарызаваць расейскі тыл, з якога паступае ўзбраенне на лінію фронту. Дронавыя санкцыі для расейскага войска будуць працягвацца і далей", — паведаміла інфармаваная крыніца.
23 снежня расейскі Telegram-канал Astra паведамляў, што ў выніку атакі на Растоўскую вобласць РФ 22 снежня быў пашкоджаны найбуйнейшы вайсковы палігон Кадамаўскі.
Паводле звестак канала, па тэрыторыі палігона трапіла сама меней чатыры БПЛА.