Спецпрадстаўнік Трампа аб Украіне адрэагаваў на масаваны ўдар РФ на Каляды
30- 25.12.2024, 20:02
- 19,302
Кіт Келаг уважліва сочыць за дзеяннямі РФ.
Расейскі масаваны абстрэл Украіны на Каляды з'яўляецца жорсткім нападам.
Пра гэта ў сацсетцы X напісаў Кіт Келаг, якога абраны прэзідэнт ЗША намінаваў на пасаду спецпрадстаўніка аб Украіне.
«Каляды павінны быць часам міру, аднак Украіна зазнала жорсткі напад на Каляды. Наносіць маштабныя ракетныя ўдары і атакі з дапамогай беспілотнікаў у дзень нараджэння Госпада - гэта няправільна», - падкрэсліў Келаг.
Ён дадаў, што ўвесь свет уважліва сочыць за дзеяннямі Расеі і Украіны. Пры гэтым ЗША рашуча настроены на ўстанаўленне міру ў рэгіёне.