Дроны занурылі ў цемру Белгарадскую вобласць РФ
3- 26.12.2024, 9:57
- 6,778
Шэраг населеных пунктаў застаўся без святла пасля атакі.
Уночы 26 снежня Белгародская вобласць зазнала напад дронаў. У некаторых населеных пунктах прапала святло.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
Сярод афіцыйных асоб інфармацыю аб нападзе пацвердзіў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў. Паводле ягоных слоў, беспілотнікі атакавалі Грайваронскі раён.
Ён удакладніў, што ў выніку скідаў выбуховых прыстасаванняў была пашкоджаная лінія электраперадач, у сувязі з чым шэраг населеных пунктаў застаўся без электраэнэргіі.
«Без святла часова застаюцца жыхары вёсак Гара-Падол, Глотава, Козінка, Новастроеўка Першая, а таксама адселеныя населеныя пункты Безымена і Новастроеўка Другая», - паведаміў Гладкоў.
Ён дадаў, што аварыйныя брыгады пачнуць аднаўленчыя работы пасля ўзгаднення з Мінабароны РФ.