Беларускія школьнікі пачалі «парыць» ужо ў пачатковых класах
32- 26.12.2024, 12:05
- 7,712
Статыстыка па вэйпах жахае.
Беларускія дзеці пачынаюць вейпіць ужо да чацвёртага класа. Пра гэта расказала прадстаўніца Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Таццяна Проніна на дзяржТВ.
Яна адзначыла, што 17 гадоў вывучае спажыванне тытуню і новых прадуктаў - кальянаў, электронных цыгарэт і гэтак далей.
За апошні час апыталі 12 тысяч дзяцей па ўсёй краіне. Статыстыка па вэйпах жахае.
«5% дзяцей паляць электронныя цыгарэты, 15% - гэта дзеці з 7-9-х класаў - паляць электронныя цыгарэты. Гэта значыць, уявіце, утрая больш вейпяць, чым паляць звычайныя цыгарэты. І гэта дзеці з 7-га класа. У 9-м класе паліць кожны пяты. <…> Дзяўчынкі паляць столькі ж, колькі і хлопчыкі. У адсоткавых адносінах нават больш», - распавяла Проніна.