27 снежня 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такога яшчэ не было»: УСУ рыхтуюць расейцам сюрпрыз пад Новы год

5
«Такога яшчэ не было»: УСУ рыхтуюць расейцам сюрпрыз пад Новы год

Ваенны экспэрт раскрыў дэталі.

У снежні 2024 года страты расейскіх войскаў ва Украіне могуць перасягнуць усе папярэднія месяцы, устанавіўшы як месячны, так і гадавы рэкорд.

Аб гэтым піша каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Аляксандр Каваленка ў сваім Telegram-канале.

З ягоных слоў, маштабы ліквідацыі расейскіх акупантаў перасягнуць нават самыя высокія паказчыкі мінулых месяцаў.

«У снежні 2024-га рэкорду ліквідацыі расейскіх акупантаў быць!» - адзначае Каваленка. Каваленка ўказвае, што высокая актыўнасць баявых дзеянняў, нізкі ўзровень падрыхтоўкі мабілізаваных і залучэнне замежных наймітаў, у тым ліку з Паўночнай Карэі, сталі асноўнымі чыннікамі, якія павялічваюць страты Расеі на фронце.

"Пад Новы год расейцы атрымаюць куды больш падарункаў у чорных пакетах, чым у снежні 2022 і 2023 гадоў", – іранічна дадае экспэрт, падкрэсліваючы, што сярод ліквідаваных будуць і паўночнакарэйскія вайскоўцы.

Колькасць страт расце

На думку аналітыкаў, Расея працягвае адчуваць вялізныя цяжкасці з каардынацыяй войскаў, лагістыкай і падтрымкай на перадавой. Гэта разам з жорсткім супрацівам украінскіх сіл вядзе да значных страт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках