28 снежня 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выпусцілі каўбасу «з кітайскім каларытам»

11
У Беларусі выпусцілі каўбасу «з кітайскім каларытам»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Усходні ўплыў можна заўважыць толькі на пакунку.

Ваўкавыскі мясакамбінат “надумаў пераняць добрую кітайскую традыцыю” і прадставіў навінку - каўбасу "Чэн-Хонг". Пра гэта паведамляецца ў сацсетках прадпрыемства.

“Вы ведалі, што кітайцы вельмі гасцінныя? Яны заўсёды аддаюць гасцям найлепшую ежу і напоі. Мы надумалі пераняць гэтую добрую традыцыю і дзелімся з вамі духмянай і неверагодна смачнай навінкай - варана-вэнджанай каўбасой "Чэн-Хонг", - гаворыцца ў паведамленні.

На прадпрыемстве адзначылі, што ў складзе прадукту толькі свініна, пра нейкія сакрэтныя кітайскія інгрэдыенты не паведамляецца. Усходні каларыт можна заўважыць толькі на пакаванні.

Тым часам карыстальнікі ў каментарах, заўважыўшы на фота, што каўбаса з салам, адзначылі, што яна падобная на іншы прадукт гэтага камбіната - каўбасу "Аўстрыйскую", толькі з вялікай колькасцю здору.

“Пару кіло здору “Аўстрыйскую” не сапсуюць”, - напісаў адзін з каментатараў, аднак на прадпрыемстве падкрэслілі, што шпіка ў складзе няма, толькі свініна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках