У Беларусі ў 2024 годзе прадалі рэкордную колькасць лецішчаў
8- 27.12.2024, 12:48
- 3,646
Максімум за апошнія пяць гадоў.
Продажы загараднай нерухомасці ў Беларусі ў гэтым годзе прыкметна выраслі. Асабліва ў сегментах новых жылых дамоў класа «камфорт плюс» і лецішча. realt
Са слоў мэнэджэра ў загараднай нерухомасці агенцтва «Твая сталіца» Ларысы Самусенкавай, попыт на лецішчы расце з 2020 года.
Калі ў 2021 годзе мы казалі, што папулярнасцю карыстаюцца варыянты да $10 тысяч, то цяпер гэта ўжо лецішчы ад $5 да $25 тысяч. А гэты год паказаў нам, што за якасныя лецішчы пакупнікі гатовыя плаціць і больш», - кажа спецыяліст.
У 2025 годзе попыт на лецішчы напэўна захаваецца. З адным «але»: калі будзе чарговы скачок курсу даляра, то ў бюджэтным сегменце са старымі дамамі магчымая «прасадка».
Што тычыцца новых дамоў класа «камфорт» з выгодамі, асабліва дапускаюць пражыванне і ў халодны перыяд, то попыт на іх захаваецца, кажуць экспэрты. У крайнім выпадку магчыма невялікае зніжэнне даляравых коштаў.