Для ўладальнікаў аўтамабіляў уводзяць чарговую навацыю
- 27.12.2024, 15:08
- 8,980
Змены адбудуцца ў наступным годзе.
У Беларусі ў 2025 годзе павялічаць спіс выпадкаў, калі не будзе налiчвацца падатак за транспарт. Навацыя прадугледжаная праўкамі ў Падатковы кодэкс, піша zerkalo.io.
Цяпер не налічваюць гэты падатак за транспарт, які знялі з уліку ў ДАІ. А з 2025 года ўлады павялічаць спіс падстаў, паводле якіх будуць вызваляць ад гэтага збору.
Так, падатак не налічаць, калі транспарт:
звярнулі ў даход дзяржавы на пастанову кампетэнтнага дзяржаўнага органа (і гэты вердыкт увайшоў у дзеянне);
спыніў існаванне (напрыклад, быў знішчаны або з часам прыйшоў у такі стан, пры якім яго нельга выкарыстоўваць).
Тое, што транспарт перастаў існаваць, трэба пацвердзіць падаткавікам - падаць дакументы. Прычым фізічным асобам зрабіць гэта можна ў кожнай падатковай інспекцыі, не абавязкова на месцы жыхарства, а юрыдычным асобам — на месцы пастаноўкі на ўлік.
Калі тлумачэнні прымуць, то збор перастануць налічваць з наступнага месяца ў дачыненні да таго месяца, у якім транспартны сродак спыніў існаванне.