Палітолаг: У Лукашэнкі шызафрэнія
15- 27.12.2024, 20:14
- 28,988
Дыктатар хоча звярнуць на сябе ўвагу.
Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка зноў згадаў пра перадачу Беларусі расейскай ракеты «Арэшнік», паколькі ён хоча звярнуць на сябе ўвагу.
Пра гэта ў каментары YouTube-каналу РБК-Украіна заявіў кіраўнік Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фясенка.
На думку Фясенкі, Лукашэнка заявамі пра дзясятак «Арэшнікаў» падладжваецца пад расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, для якога такая ракета з'яўляецца «ўлюбёнай цацкай».
Пры гэтым палітолаг нагадаў, што, паводле ацэнак экспертаў, нават у самой Расеі няма дзясятка «Арэшнікаў», пра які марыць Лукашэнка.
«А Лукашэнка таксама хоча пагуляць у гэтую тэму, не ў сам “Арэшнік”, а ў тэму. Ён хоча звяртаць на сябе ўвагу, у яго выбары, ён хоча інфармацыйнага антуражу вакол сябе», – дадаў Фясенка.
Таксама ён зазначыў, што, як пішуць заходнія СМІ, беларускі дыктатар пасылае на Захад сігналы, што хоча аднавіць нармальныя стасункі і не хоча вайны.
«Традыцыйная шызафрэнія, у гэтым увесь Лукашэнка», – заявіў Фясенка.