Экс-прэм'ер Брытаніі Борыс Джонсан зняўся ва ўкраінскай навагодняй камедыі
8- 27.12.2024, 20:52
- 5,582
Палітык на Кіеўскім цэнтральным вакзале павіншаваў украінцаў з Новым годам.
Былы прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан зняўся ва ўкраінскай навагодняй камедыі «Цягнік у 31 снежня», пра гэта паведаміў прадусар фільма Юрый Гарбуноў у Instagram і падзяліўся відэа і фота з ім са здымачнай пляцоўкі.
Джонсан, прыхільнік ваеннай дапамогі Украіне, неаднаразова прыязджаў у краіну як падчас свайго прэм'ерства, так і пасля сыходу з пасады. Ва Украіне Джонсана ўважаюць за вялікага сябра. Адна з кіеўскіх кавярняў стварыла ў гонар яго іменнае пірозіва «Барыс Джансанюк» паводле ангельскага яблычнага пірага, паведамляў ТСН.
На відэа экс-прэм'ер у будынку Кіеўскага цэнтральнага вакзала кажа: «Добры дзень, everybody!» – і віншуе ўкраінцаў з Новым годам. На ім шапка з сімволікай «Украінскай чыгункі» і надпісам «Нумарацыя вагонаў пачынаецца з галавы цягніка», адзначае «24 Канал». Джонсан ездзіў у Кіеў на цягніку.
«Закуліссе нашага Цягніка ў 31 снежня. Мы дзякуем Борысу Джонсану, якога мы па-добраму клічам Джансанюк, за тое што ён пагадзіўся зняцца ў нашым фільме!!! Нам здаецца, што гэта добрая, цёплая разыначка, якая стала яшчэ адной шрубкай магіі кіно! Ужо ва ўсіх кінатэатрах!!!» – напісаў Гарбуноў.