29 снежня 2024, Нядзеля, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты прынялі чарговую пастанову аб абмежаваннях у гандлі

3
Лукашысты прынялі чарговую пастанову аб абмежаваннях у гандлі

Яна будзе дзейнічаць да канца 2025-га.

"Урад" прадоўжыў дзяржрэгуляванне коштаў тавараў для сельгасвытворчасці. Яно будзе дзейнічаць да канца 2025 года. Адпаведная пастанова апублікаваная на нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Прадоўжана дзяржрэгуляванне коштаў у тым ліку на транспарт, аўто і абсталяванне, запасныя часткі для аграпрамысловай вытворчасці. Сярод іншага гэта трактары, збожжаўборачныя і кормаўборачныя камбайны, самаходныя пагрузчыкі, плугі.

Таксама пад гэтую пастанову "ўрада" падпадаюць сродкі абароны раслін, кармавыя дабаўкі, ветэрынарныя прэпараты, насенне сельскагаспадарчых раслін, шрот для вытворчасці камбікармоў.

"Урад" усталяваў столь па надбаўках імпарцёраў, аптовага гандлю. Таксама прапісаны нарматыў рэнтабельнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках