29 снежня 2024, Нядзеля, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паміж Беларуссю і Казахстанам наспявае новая транспартная "вайна"

9
Паміж Беларуссю і Казахстанам наспявае новая транспартная "вайна"

Аб гэтым папярэдзілі кіроўцу грузавікоў.

Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтаперавозчыкаў БАМАП папярэдзіла транспартныя кампаніі аб тым, што яны з 1 студзеня 2025 года могуць сутыкнуцца з цяжкасцямі ў Казахстане, адзначае "Люстэрка".

У БАМАП рэкамендавалі транспартным кампаніям устрымацца з 1 студзеня 2025 года ад некаторых перавозак у Казахстан. Размова пра рэйсы, якія прадугледжваюць перачэпку або перагрузку грузаў з трэціх краін, якія былі дастаўлены на тэрыторыю Беларусі або Расеі перавозчыкамі з Еўразвязу.

Справа ў тым, што Мінтранс Казахстана падрыхтаваў праект дакумента, якім хочуць прадоўжыць дазвол беларускім перавозчыкам прымяняць схему перачэпкі і перагрузкі да 1 студзеня 2026 года. Але пастанова па гэтым пытанні пакуль не прынятая. Гэта значыць, з 1 студзеня 2025-га яго дзеянне спыняецца.

Мінтранс Беларусі 18 лістапада звярнуўся па тлумачэнні ў пытанні падаўжэння дазволаў для беларускіх перавозчыкаў у Міністэрства транспарту Казахстана. Аднак адказ пакуль не быў атрыманы.

Myfin.by звярнуўся па каментар да экспэрта Ігара Кавалёва, кіраўніка дэпартамента камплектных грузаў кампаніі STALOGISTIC. На яго думку, сітуацыя развяжацца пасля навагодніх свят.

"Усе чакаюць, што дазволы на перавозкі з перачэпкамі падоўжаць. Такая сітуацыя назіралася і летам. Удзельнікі рынка памятаюць, што Казахстан тады два разы падаўжаў такія дазволы. І з улікам грамадскага абмеркавання праекта ў гэтым годзе, сітуацыя павінна развязацца бязбольна для ўсіх бакоў, якія ўдзельнічаюць у грузаперавозках", - выказаў меркаванне экспэрт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках