Склад з Shahed у РФ узляцеў на паветра: новыя дэталі магутнага ўдару УСУ
2- 29.12.2024, 10:23
- 7,802
У ISW прааналізавалі спадарожнікавыя здымкі.
Украінскія сілы нядаўна нанеслі ўдар па расейскім аб'екце захоўвання, абслугоўвання і рамонту ўдарных беспілотных лятальных апаратаў тыпу Shahed краіны-агрэсаркі РФ у горадзе Арле.
«Украіна нанесла ўдар па аб'екце сама меней трыма ракетамі Storm Shadow удзень 26 снежня, і ў выніку ўдару былі параненыя і забітыя дзевяць расейскіх вайскоўцаў», - паведамляе амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).
Удакладняецца, што спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што расейскія войскі пачалі будаўніцтва аб'екта ў жніўні 2024 года і, магчыма, скончылі ў лістападзе ці пачатку снежня 2024 года.
Адзначым, што паводле звестак Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, 26 снежня УСУ разам з іншымі складнікамі Сіл абароны нанеслі ўдар па абароненым аб'екце расейскіх акупантаў у Арлоўскай вобласці, у выніку чаго быў знішчаны склад захоўвання, абслугоўвання і рамонту дронаў-камікадзэ Shahed, які складаўся з шэрагу бетонных абароненых збудаванняў.
«Названая баявая аперацыя істотна знізіла патэнцыял ворага па правядзенні паветраных налётаў ударных БПЛА па цывільнай інфраструктуры Украіны», - распавялі ў Генштабе.