СМІ паказалі, як фінская паліцыя пракралася на борт шпіёнскага карабля РФ
14- 29.12.2024, 14:52
- 27,838
Апублікаваныя ўнікальныя кадры.
Высокатэхналагічнае абсталяванне на борце было незвычайным для гандлёвага судна і спажывала больш энэргіі ад генератара. Фінляндыя затрымала судна праз падазрэнні ў тым, што з яго дапамогай нядаўна пашкодзілі ключавыя падводныя кабелі ў Балтыйскім моры, каб нашкодзіць краінам, якія дапамагаюць Украіне.
Фінская паліцыя і памежнікі праніклі на борт карабля, які звязваюць з Расеяй і які быў напоўнены “шпіёнскім начыннем”. Аб гэтым піша The Daily Mail.
Фінская паліцыя захоплівае звязаны з Расеяй танкер Eagle S “ценявога флоту”
Улады падазраюць, што нафтавы танкер Eagle S цягнуў свой якар, што прывяло да разрыву лініі электраперадачы Estlink 2 паміж Фінляндыяй і Эстоніяй.
У адказ NATO тэрмінова ўзмацняе патруляванне ў Фінскай затоцы, ажыўленым марскім шляху, які таксама шырока выкарыстоўваецца расейскімі вайсковымі-марскімі і камерцыйнымі суднамі.
На фатаграфіях відаць, як фінскія праваахоўныя органы спусціліся на борт карабля з верталёта. Зарэгістраванае на астравах Кука судна Eagle S уважаецца за частку расейскага “ценявога” флоту, які Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае для абыходу санкцый.
З выгляду гэта быў дрэнна абслугоўваны нафтавы танкер, але крыніцы паведамілі, што ён дзейнічаў як «шпіёнскі карабель» для Расеі з высокатэхналагічным абсталяваннем для радыевыведкі караблёў і самалётаў NATO.
“Высокатэхналагічнае абсталяванне на борце было незвычайным для гандлёвага судна і спажывала больш энэргіі ад генератара, што прыводзіла да шматразовых адключэнняў электраэнэргіі”, – паведаміў Lloyd's List са спасылкай на дасведчаную крыніцу.
Але зараз ён затрыманы фінамі праз падазрэнні ў тым, што з яго дапамогай нядаўна пашкодзілі ключавыя падводныя кабелі ў Балтыйскім моры, каб нашкодзіць краінам NATO, якія падтрымліваюць Украіну.
Паводле звестак брытанскага выдання суднаходнай галіны, Eagle S раней скідаў датчыкі ў Ла-Маншы падчас транзіту. А на яго борце была заўважаная нейкая асоба, магчыма, звязаная са шпіёнскай дзейнасцю.