Зурабішвілі: З сабой я забіраю легітымнасць, сцяг і давер
36- 29.12.2024, 11:21
- 10,586
Прэзідэнтка Грузіі заявіла, што добраахвотна пакіне рэзідэнцыю.
Апазіцыйная прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што добраахвотна пакіне прэзідэнцкі палац. Тым часам Міхаіл Кавелашвілі ў парламенце прыняў прысягу.
Пра гэта паведамляе «Рэха Каўказа».
Зурабішвілі выйшла да ўдзельнікаў акцыі, якія сабраліся каля прэзідэнцкага палаца Арбеліяні.
«Я хачу сказаць вам і даць справаздачу вам - 6 гадоў таму я прыняла прысягу на Канстытуцыі, але яшчэ больш у вернасці краіне і вернасці вам, таму я сёння тут і гэтая лаяльнасць не зменіцца ў кожным выпадку, ці знаходжуся я ў палацы ці па-за палацам. Я выйду адсюль з вамі і буду з вамі. З сабой я забіраю легітымнасць, сцяг, ваш давер», - сказала яна.
З яе слоў, інаўгурацыя новага прэзідэнта Міхаіла Кавелашвілі - “пародыя”.
Тым часам у парламенце Грузіі прыйшла інаўгурацыя абранага выбарчай калегіяй прэзідэнта Міхаіла Кавелашвілі. Ён прыняў адпаведную прысягу. Пры гэтым на інаўгурацыю не былі запрошаныя прадстаўнікі еўрапейскіх краін і ЗША.
Паводле Канстытуцыі Грузіі абавязкі Зурабішвілі павінны былі скончыцца пасля прысягі новага прэзідэнта. Аднак сама Зурабішвілі і апазіцыйныя палітыкі не прызнаюць Кавелашвілі шостым прэзідэнтам Грузіі.
Грузінская апазіцыя выказала гатоўнасць фізічна абараняць Зурабішвілі ў рэзідэнцыі на Атанэлі, а ў кіроўнай партыі «Грузінская мара» прыстрашылі Зурабішвілі турмой, калі яна адмовіцца пакідаць пасаду ці паспрабуе распусціць парламент.